Перейти к основному содержанию
  • Восстановить пароль

Меню учётной записи пользователя

  • Войти
  • RU
Государственное учреждение образования "Селявичская базовая школа Слонимского района"

Основная навигация

  • Главная
    • Лицензирование
    • Цели, задачи. Устав
    • История и традиции
    • Режим работы. Структура
    • Руководство
    • Материальная база
    • Музей учреждения образования
    • События. Достижения. Итоги
    • Политика в отношении персональных данных
    • Противодействие коррупции
    • Профсоюз
    • Попечительский совет
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Каникулы в учебном году
    • Олимпиады и конференции
    • Расписания
    • Экзамены
    • Функциональная грамотность
    • Правила внутреннего распорядка
    • Деловой стиль одежды
    • Цели, задачи, план
      • ОО «БРСМ»
      • ОО «БРПО»
      • Региональные карты помощи несовершеннолетним
      • Страница педагога социального
      • Анонс мероприятий, информация о проделанной работе
      • Профилактика насилия в семье
      • Телефоны экстренной помощи
      • Цени свою жизнь
      • Профилактика половой неприкосновенности несовершеннолетних
      • Нормативное правовое обеспечение
      • Мероприятия военно-патриотической направленности в учреждении образования
      • Профориентационная работа
    • ШАГ (Школа Активного Гражданина)
    • 6 школьный день
    • Организация свободного времени учащихся
    • Волонтерская деятельность
    • Поезд Памяти
    • Профилактика наркозависимости
    • Правовой вестник
    • Вахта памяти - 2026
    • Служба здоровья
      • Безопасный Интернет
      • МЧС
      • Правила безопасности
      • Безопасность на каникулах
    • Спорт для всех
    • Туристко-экскурсионная деятельность
    • Профориентация
    • Дошкольное образование
    • Платные образовательные услуги
    • Родительский университет
    • Социальные гарантии
    • Организация питания
    • Оздоровление
    • Структура методической сети
    • Аттестация
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Тыдзень беларускай мовы

Строка навигации

  • Главная
  • Тыдзень беларускай мовы

16 лютага ў нашай установе адукацыі пачаўся Тыдзень роднай мовы і літаратуры. Зборныя каманды з вучняў 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні "Беларуская скарбонка", падчас якой праходзілі выпрабаванні па станцыях, праяўляючы кемлівасць і здагадлівасць. Удзельнікам квэсту неабходна было прадэманстраваць веданне беларускай арфаграфіі, літаратуры, культуры і традыцый. Перамогу атрымала каманда "Сяброўкі", якая адной з першых прайшла ўсе выпрабаванні і ў выніку сабрала ключавое слова - ВАНДРОЎКА. Сапраўды, вандроўка была цікавай, захапляльнай і карыснай.


Фотатэст "Славутыя імёны Бацькаўшчыны" сабраў навучэнцаў 5-6 класаў. Яны адгадвалі па апісанні тую ці іншую знакамітую асобу Беларусі: Е.Полацкую, Ф. Скарыну, Я. Купалу, Я.Коласа і іншых. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па творах. Увага вучняў была засяроджана таксама на інфармацыйнай выставе, аформленай з нагоды юбілеяў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.


18 лютага ў нашай установе адукацыі "разгарэўся" сапраўдны ажыятаж сярод інтэлектуалаў-навучэнцаў 5-9 класаў на веданне беларускай лексікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама настаўнікі наперабой цягнулі васілёчкі з назвамі слоў на рускай мове, якія неабходна было перакласці на беларускую. За ўменне правільнага перакладу слоў і выразаў удзельнікаў інтэрактыўнай гульні "Перакладчыкі" чакалі салодкія пачастункі і канцылярскія тавары. Інтэрактыўная гульня дала магчымасць навучэнцам яшчэ раз упэўніцца ў тым, што беларускую мову трэба не толькі любіць, але ведаць і вывучаць.


Чацвёрты дзень Тыдня роднай мовы ў нашай установе адукацыі прайшоў цікава. Вучні 4, 5 і 6 класаў як быццам трапілі ў атмасферу тых далёкіх часоў, у пачатак 20 стагоддзя. А дапамог ім у гэтым музей нашай установы. Вучні не проста пазнаёміліся з побытам, а пабылі ў ролі герояў паэмы Якуба Коласа "Новая зямля": бацькоў паэта, Яські Базылева, Костуся, Уладзіка, праінсцэніраваўшы ўрывак "Дарэктар". Вучні як быццам перанесліся ў тыя далёкія часы, калі дзеці сялян вучыліся не ў школе, а дапамагаў ім здабываць веды хатні настаўнік, так званы "дарэктар". Вучні ўпэўніліся ў тым, што прачытаць твор - гэта цікава, а пабыць у ролі таго ці іншага героя яшчэ цікавей.


20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, вучні павіншавалі настаўнікаў, выхавацеляў дзіцячага сада і работнікаў установы адукацыі са святам. Вельмі прыемна было ім пачуць шчырыя віншавальныя словы, а таксама атрымаць цукеркі "Родныя словы" з цікавымі заданнямі. Далей святкаванне Дня роднай мовы працягнулася ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Сапраўднымі аматарамі і знаўцамі роднага мілагучнага слова сталі трое настаўнікаў і 15 вучняў 5-9 класаў , якія прынялі актыўны ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. Вось так цікава прайшло святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов №4141713876 от 27.11.2017 г., актуализировано 19.02.2026 

© 2026 РУП Белтелеком