20 сакавіка, у пятніцу, у нашай установе было па-сапраўднаму весела. А прайшла чарговая пятніца пад дэвізам "Паэтычны круіз у мелодыях". Навучэнцы і выхаванцы праслухалі песні беларускіх ансамбляў, якія сталі візітнымі карткамі нашай роднай Беларусі: "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Спадчына", "Алеся" і многія іншыя. Словы гэтых песень напісалі вядомыя беларускія майстры паэтычнага слова: А.Ставер, Я.Купала, А.Куляшоў.