10 красавіка ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" вучні нашай установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе знаўцаў роднай беларускай мовы, які прайшоў пад назвай "Перакладчыцкі вінегрэт". Навучэнцы спаборнічалі ў веданні самабытных і яркіх беларускіх слоў, словазлучэнняў і выразаў . Акрамя гэтага, удзельнікі інтэлектуальнай гульні суадносілі перакладзеныя словы з адпаведнікамі-малюнкамі. Вучні ўпэўніліся яшчэ раз у самабытнасці, напеўнасці і непаўторнасці беларускага слова.