Чарговая пятніца, 24 красавіка, у рамках праекта "Кожная пятніца- роднае, сваё " (#ДзеньРоднагаСвайго) у нашай установе адукацыі была прысвечана беларускім традыцыйным рамёствам. Дзякуючы майстрам Слонімскага раённага цэнтра культуры. (Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры), якія завіталі ў госці ў нашу ўстанову адукацыі, навучэнцы не толькі пазнаёміліся з ткацтвам, саломапляценнем, карункапляценнем, ганчарствам. Акрамя гэтага, вучні прынялі актыўны ўдзел у майстар-класах, якія былі арганізаваны для ўсіх жадаючых. Кожны мог паказаць свае здольнасці ў тым ці іншым рамястве. Вучні з задавальненнем вырабілі з гліны прыгожыя сувеніры. Дзякуючы цікаваму мерапрыемству, вучні і настаўнікі змаглі ўпэўніцца ў тым, што беларусы вельмі таленавітыя і творчыя людзі, а рэчы, якія яны вырабляюць, цешаць вока ўсіх людзей. Як вядома, вырабы з керамікі, гліны і саломкі карыстаюцца попытам далёка за межамі Беларусі.