Skip to main content
  • Reset your password

User account menu

  • Log in
  • RU
Государственное учреждение образования "Селявичская базовая школа Слонимского района"

Main navigation

  • Home
    • Лицензирование
    • Цели, задачи. Устав
    • История и традиции
    • Режим работы. Структура
    • Руководство
    • Материальная база
    • Музей учреждения образования
    • События. Достижения. Итоги
    • Политика в отношении персональных данных
    • Противодействие коррупции
    • Профсоюз
    • Попечительский совет
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Каникулы в учебном году
    • Олимпиады и конференции
    • Расписания
    • Экзамены
    • Функциональная грамотность
    • Правила внутреннего распорядка
    • Деловой стиль одежды
    • Цели, задачи, план
      • ОО «БРСМ»
      • ОО «БРПО»
      • Региональные карты помощи несовершеннолетним
      • Страница педагога социального
      • Анонс мероприятий, информация о проделанной работе
      • Профилактика насилия в семье
      • Телефоны экстренной помощи
      • Цени свою жизнь
      • Профилактика половой неприкосновенности несовершеннолетних
      • Нормативное правовое обеспечение
      • Мероприятия военно-патриотической направленности в учреждении образования
      • Профориентационная работа
    • ШАГ (Школа Активного Гражданина)
    • 6 школьный день
    • Организация свободного времени учащихся
    • Волонтерская деятельность
    • Поезд Памяти
    • Профилактика наркозависимости
    • Правовой вестник
    • Вахта памяти - 2026
    • Служба здоровья
      • Безопасный Интернет
      • МЧС
      • Правила безопасности
      • Безопасность на каникулах
    • Спорт для всех
    • Туристко-экскурсионная деятельность
    • Профориентация
    • Дошкольное образование
    • Платные образовательные услуги
    • Родительский университет
    • Социальные гарантии
    • Организация питания
    • Оздоровление
    • Структура методической сети
    • Аттестация
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Музей учреждения образования

Breadcrumb

  • Home
  • Музей учреждения образования

Музей "Таямніцы мінулага"

Вялікая роля ў вывучэнні нацыянальных традыцый беларускага народа належыць школьнаму музею. Вялікі вучэбна-выхаваўчы патэнцыял мае наш музей. Музей мае на мэце даць наведвальнікам магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі аспектамі жыццядзейнасці беларусаў ад старажытных часоў да нашых дзён, з іх матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кожны экспанат – гэта гісторыя жыцця нашых продкаў. Найбольш разнастайна тут прадстаўлены такія раздзелы мастацтва, як “Ганчарства”, “Ткацтва”, “Сялянскі быт”, “Прылады земляробства”,“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Экспанаты музейнага пакоя выкарыстоўваюцца як на ўроках беларускай літаратуры, гісторыі, так і ў пазакласнай дзейнасці: пры правядзенні выхаваўчых гадзін.

План работы музея "Таямніцы мінулага" на 2025/2026 учебный год смотреть

Інфармацыя аб музеі
Назва музея: «Таямніцы мінулага» 
Профіль музея: гістарычны 
Дата заснавання музея: 01.09.2021 
Агульная плошча музейнага памяшкання: 38.2
Экспанаты размешчаны ў 5 экспазіцыях: 
1."Хата мая, хацінка - сэрца майго часцінка" 
2. "Таямніцы беларускага ганчарства" 
3. "І тчэ, забыўшыся, рука...цвяток радзімы васілька" 
4. "Каля хаты ў садочку" 
5. "Памяць, абпаленая вайной"
Экспазіцыя музея мае плошчу 38,2. У нашым музеі – 178 экспанатаў, у тым ліку 139 экспанатаў асноўнага фонду і 39 экспанатаў дапаможнага фонду. Сабраны яны з дапамогай настаўнікаў, вучняў, мясцовых жыхароў.
Графік работы музея
Графік работы музея: 
Панядзелак - субота
8.30 - 14.00
Кіраўнік музея: Крачко Аксана Васільеўна
Нашы кантакты
231806 
Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, аг.Сялявічы, вул. Маладзёжная, 6. 
Тэл: 8 (01562) 2-06-01, 80336244521.
Кіраўнік музея: Крачко Аксана Васільеўна
Наш сайт: https://seliavichi.slonim-uo.by/
E-mail: seliavichi@slonim-uo.by
Экспазіцыя "Хата, мая хацінка - сэрца майго часцінка"
Як вядома, адным з самых важных месцаў у беларускай хаце з’яўляецца печ. Печ – гэта цеплыня. Печ – гэта здароўе застуджанаму. Печ – гэта і гарачая,смачная ежа. Каля печы знаходзіцца качарэжнік, дзе састаўлены вілкі, чапяла, хлебная лапата. Каля печы стаяць лавы,на сценах вісяць паліцы, на якіх стаіць гаспадынін посуд. 
Нашы продкі не хадзілі да дактароў, лячыліся народнымі сродкамі. На нашай экспазіцыі знайшлося месца для лекавых траў: душыца, зверабой, мята, зуброўка. 
Ёсць у нашай вясковай хаце покуць (чырвоны кут), дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць – так называецца гэтае пачэснае месца ў хаце, не забытае Богам. Покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень, і на покуці першы садзіўся гаспадар, а злева ад яго астатнія сямейнікі. І не абы-як, а ўперамешку, па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся, успаміналі добрым словам дзядоў-прадзедаў, частаваліся. Покуць – гэта кавалачак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы – з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны маўкліваю малітваю асвячаюць хату і жыццё людзей у гэтай хаце. Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня развешвала ўзорныя саматканыя ручнікі-набожнікі, пучкі асвечаных у царкве жытнёвых каласоў і траў. 
На покуці месціцца стол і лава. Стол выконвае ролю своеасаблівага хатняга алтара, таму ставіліся да яго з павагай. А дапусціць на стол ката лічылася вялікім грахом, бо тут заўсёды знаходзіліся хлеб ды соль. Святасць стала вызначалася яшчэ і тым, што на яго клалі свянцоныя яйкі, свечкі, ставілі святую ваду. Размяшчаецца ўнашай утульнай хатцы таксама і ложак,а побач з ім і дзіцячая калыска.
Экспазіцыя "Таямніцы беларускага ганчарства"
Тут сабраны прыгожыя збаны, глякі, гарлачы, зробленыя згліны. У нашай экспазіцыі прадстаўлены карычнева-жоўтыя, а таксама распісаныя глякі і збанкі. А яшчэ гэта месца калісьці нашы продкі называлі “Бабін кут”.
Экспазіцыя "І тчэ, забыўшыся, рука...цвяток радзімы васілька" 
Цэнтральнае месца ў ёй адведзена кроснам (зімой гаспадары заўсёды ўносілі іх у хату, а вясной разбіралі). У доўгія зімовыя вечары пры святле каганца ці керасінавай лямпы пралі, ткалі, вышывалі, шылі адзенне. На гэтай экспазіцыі таксама прадстаўлены: матавіла (прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы, сукала (прылада для намотвання нітак на цэўкі ), чаўнакі, калаўрот, прасніца. Ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў мастацтва. 
Калісьці ўменне ткаць было абавязковым заняткам для кожнай сялянкі, і нездарма асноўную частку пасагу складалі тканыя вырабы: адзенне, пасцельная бялізна, ручнікі, абрусы, На нашай экспазіцыі пералічаныя прадметы ткацтва прадстаўлены. Многія экспанаты ляжаць у куфры, тут знаходяцца таксама вязаныя шыдэлкам карункі. Сёння, калі мы карыстаемся разнастайнымі тканінамі прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам.
Экспазіцыя "Каля хаты ў садочку"
Як у добрых і дбайных гаспадароў, пад паветкай знаходзяцца: сявенька (пасудзіна для зярнят), барана, кашы, граблі, лесвіца,рэзгіны (прыстасаванне для пераносу сена), церніца (з дапамогай яе ачышчалі лёнад кастрыцы , шуфель ручны (драўляная прылада для зграбання зерня, адкідванняснегу), карзіны для грыбоў і ягад.
Экспазіцыя "Памяць, абпаленая вайной"
Мерапрыемства ў музеі

Тематическое занятие "Наш школьный музей"

Тематическое занятие "Наш школьный музей" в рамках программы "Я. Моя семья. Моя Родина." прошло для учащихся 3 класса. Ребята познакомились какие бывают музеи, для чего они нужны, посетили музей учреждения образования "Таямніцы мінулага". Девочки 5 класса провели интересную и познавательную экскурсию, в ходе которой познакомили с музейными экспонатами.


У межах раздзела "Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку" ўдзельнікі гуртка пазнаёміліся з устарэлымі словамі. А дапамог разабрацца ў гэтым наш школьны музей.


Інтэрактыўная гульня "Сялянская хата дзівосамі багата"

Падчас асенніх канікул вучні школьнага лагера "Крынічка" наведалі школьны музей, дзе для іх была праведзена інтэрактыўная гульня "Сялянская хата дзівосамі багата".


Шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі прайшоў пад дэвізам: "Не пагарджаць святым мінулым". Вучні 5 і 6 класаў наведалі школьны музей, дзе для іх была праведзена экскурсія па экспазіцыях.


06.09.2025 для вучняў пачатковых класаў праведзена экскурсія "Бабулін куфэрак" у музей гістарычнага профілю "Таямніцы мінулага"

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов №4141713876 от 27.11.2017 г., актуализировано 19.02.2026 

© 2026 РУП Белтелеком