Skip to main content
  • Reset your password

User account menu

  • Log in
  • RU
Государственное учреждение образования "Селявичская базовая школа Слонимского района"

Main navigation

  • Home
    • Лицензирование
    • Цели, задачи. Устав
    • История и традиции
    • Режим работы. Структура
    • Руководство
    • Материальная база
    • Музей учреждения образования
    • События. Достижения. Итоги
    • Политика в отношении персональных данных
    • Противодействие коррупции
    • Профсоюз
    • Попечительский совет
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Каникулы в учебном году
    • Олимпиады и конференции
    • Расписания
    • Экзамены
    • Функциональная грамотность
    • Правила внутреннего распорядка
    • Деловой стиль одежды
    • Цели, задачи, план
      • ОО «БРСМ»
      • ОО «БРПО»
      • Региональные карты помощи несовершеннолетним
      • Страница педагога социального
      • Анонс мероприятий, информация о проделанной работе
      • Профилактика насилия в семье
      • Телефоны экстренной помощи
      • Цени свою жизнь
      • Профилактика половой неприкосновенности несовершеннолетних
      • Нормативное правовое обеспечение
      • Мероприятия военно-патриотической направленности в учреждении образования
      • Профориентационная работа
    • ШАГ (Школа Активного Гражданина)
    • 6 школьный день
    • Организация свободного времени учащихся
    • Волонтерская деятельность
    • Поезд Памяти
    • Профилактика наркозависимости
    • Правовой вестник
    • Вахта памяти - 2026
    • Служба здоровья
      • Безопасный Интернет
      • МЧС
      • Правила безопасности
      • Безопасность на каникулах
    • Спорт для всех
    • Туристко-экскурсионная деятельность
    • Профориентация
    • Дошкольное образование
    • Платные образовательные услуги
    • Родительский университет
    • Социальные гарантии
    • Организация питания
    • Оздоровление
    • Структура методической сети
    • Аттестация
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Кожная пятніца - роднае, сваё

Breadcrumb

  • Home
  • Кожная пятніца - роднае, сваё
В Беларуси стартовал масштабный проект по продвижению отечественной продукции — "Кожная пятніца - роднае, сваё". перейти Его цель — показать богатство и качество белорусских товаров, подчеркнуть их конкурентоспособность и сделать поддержку национального производителя доброй традицией. 
Каждую пятницу жители страны смогут присоединиться к акции: купить белорусские продукты, надеть одежду отечественных дизайнеров, послушать национальную музыку и поделиться этим в социальных сетях с хештегами #ДеньРодногоСвоего или #ДзеньРоднагаСвайго. 
Проект охватывает широкий спектр активностей: от специальных скидок на отечественные товары и тематических меню в общепите до модных показов местных производителей. Торговые объекты и кафе получили рекомендации, но могут предлагать и собственные инициативы.«Приглашаем принять участие и поддержать акцию», — отметила начальник главного управления МАРТ по Гродненской области Светлана Сивирчукова. Она также добавила, что проект дополняет постоянную акцию «На родныя тавары», благодаря которой качественные товары местных производителей размещаются на лучших полках и продаются по привлекательным ценам за счёт совместных усилий промышленных и торговых предприятий.

Праект "Кожная пятніца - роднае, сваё" у ДУА "Сялявицкая базавая школа Слонімскага раёна"

23.01.2026

У рамках праекта «Кожную пятніцу – роднае, сваё» вучні пачатковых класаў адправіліся ў падарожжа па фестывальнай Беларусі. Дзеці пазнаёміліся з яркай палітрай нацыянальных святаў. Яны даведаліся пра смачныя традыцыі «Свята памідора» і «Свята агурка», пра народнае свята ўраджаю «Дажынкі» і нават на імгненне па адчувалі сябе адважнымі рыцарамі на сярэднявечных фестывалях. Гэты віртуальны тур паказаў дзецям, наколькі багата і разнастайна культурнае жыццё роднай краіны. Падарожжа атрымалася пазнавальным і захапляльным!

30.01.2026

Чарговая пятніца ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" 30 студзеня ў нашай установе адукацыі прайшла пад дэвізам "Дзень беларускіх песняў". Гасцямі мерапрыемства сталі артысты філіяла "Міжэвіцкі Дом культуры". Яны падарылі навучэнцам і настаўнікам некалькі народных песень. Акрамя гэтага, разам з дзецьмі развучылі беларускую польку. Дзень беларускай песні працягнулі выхаванцы дзіцячага сада. Весела і бадзёра праспявалі песні "Саўка ды Грышка ладзілі дуду", "Сядзіць камар на дубочку". Не засталіся ўбаку і вучні пачатковых класаў, якія выканалі беларускую народную песню"Мікіта, Мікіта". Вось так прайшоў Дзень беларускай песні ў нашай установе адукацыі.

06.02.2026

6 лютага чарговая пятніца ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшла ў форме сваёй гульні па станцыях. Мерапрыемства прайшло пад назвай "Беларусь турыстычная" .Удзельнікі гульні называлі не толькі турыстычная і культурныя аб'екты Беларусі", але і рыхтавалі пра іх паведамленні. Перамогу ў гульні атрымаў навучэнец 5 класа Хадароўскі Міхаіл, на 2 балы адстаў ад яго навучэнец 6 класа Сягла Мацвей. Падчас мерапрыемства навучэнцы назвалі не толькі тыя турыстычныя аб'екты, якімі ганарыцца Беларусь, але і іншыя, дзе яны пабывалі падчас экскурсій.

13.02.2026

Чарговая пятніца 13 лютага ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" прайшла пад дэвізам "Беларускія прадукты - наш гарачы выбар". Вучні пачатковых класаў наведалі магазін "Родны кут" аг. Сялявічы, дзе сваімі вачамі ўбачылі колькі смачнай і карыснай прадукцыі выпускаецца ў Беларусі. Прадаўцы, Раманюк Л.М. і Кірычко Л.Р., адказалі на пытанні, якія цікавілі дзяцей.

20.02.2026

Чарговая пятніца ў рамках праекта "Кожная пятніца — роднае сваё" прайшла 20 лютага пад дэвізам "ЧытаемБеларускае і па-беларуску". Мерапрыемства адбылося напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Вучні пачатковых класаў адправіліся ў незвычайнае падарожжа па краіне Чытаніі беларускімі сцежкамі. Працуючы ў камандах, дзеці з цікавасцю выконвалі разнастайныя заданні: адгадвалі казачных герояў па прадметах з "чароўнага кошыка", складалі вершаваныя радкі, адказвалі на пытанні па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і нават інсцэніравалі беларускую народную казку "Заяц і Вожык". Асабліва запомніўся творчы момант, калі дзеці напоўнілі "сэрца" самымі прыгожымі беларускімі словамі. Вынікам мерапрыемства стала не толькі паглыбленне ведаў па літаратуры, але і фарміраванне ў вучняў пачуцця любові да роднага слова.

13.03.2026

Пятніца, 13 сакавіка, была прысвечана папулярызацыі тавараў вядомых беларускіх брэндаў: "Камунарка", "Спартак", "Чырвоны харчавік". Навучэнцы 1-9 класаў прадстаўлялі вядомыя беларускія брэнды і прапаноўвалі смачныя ласункі ад гэтых прадпрыемстваў. Чаго тут толькі ні было: зефір, цукеркі, мармелад, сухія сняданкі... Вучні разам са сваімі настаўнікамі рэкламавалі смачныя і карысныя для здароўя беларускія прадукты. А тое, што яны самыя смачныя і, галоўнае, якасныя, ведаюць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. "Купляйце беларускае!"- гучала з вуснаў настаўнікаў і навучэнцаў.

20.03.2026

20 сакавіка, у пятніцу, у нашай установе было па-сапраўднаму весела. А прайшла чарговая пятніца пад дэвізам "Паэтычны круіз у мелодыях". Навучэнцы і выхаванцы праслухалі песні беларускіх ансамбляў, якія сталі візітнымі карткамі нашай роднай Беларусі: "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Спадчына", "Алеся" і многія іншыя. Словы гэтых песень напісалі вядомыя беларускія майстры паэтычнага слова: А.Ставер, Я.Купала, А.Куляшоў.

03.04.2026

Чарговая пятніца ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" была прысвечана трапным беларускім жартам. Акрамя таго, што беларусы гасцінныя і шчодрыя, яны ўмеюць яшчэ і весяліцца ад душы. Вучні 1-6 класаў праінсцэніравалі байкі беларускага байкапісца К.Крапівы, а таксама вядомыя беларускія фразеалагізмы. Пятніца ў рамках праекта выдалася сапраўды вясёлай.

10.04.2026

10 красавіка ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" вучні нашай установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе знаўцаў роднай беларускай мовы, які прайшоў пад назвай "Перакладчыцкі вінегрэт". Навучэнцы спаборнічалі ў веданні самабытных і яркіх беларускіх слоў, словазлучэнняў і выразаў . Акрамя гэтага, удзельнікі інтэлектуальнай гульні суадносілі перакладзеныя словы з адпаведнікамі-малюнкамі. Вучні ўпэўніліся яшчэ раз у самабытнасці, напеўнасці і непаўторнасці беларускага слова.

17.04.2026

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” (#ДзеньРоднагаСвайго) у нашай установе адукацыі прайшло яркае мерапрыемства «Сімфонія беларускага танца», якое стала сапраўдным святам народнай творчасці. Вучні малодшых класаў падарылі гледачам цудоўны творчы нумар, напоўнены энергіяй і нацыянальным каларытам, чым выклікалі бурныя апладысменты. Акрамя таго, для ўсіх жадаючых быў арганізаваны займальны майстар-клас, на якім пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў хлопцы змаглі пазнаёміцца з асновамі і характэрнымі рухамі некаторых відаў беларускіх танцаў, далучыўшыся да багатай культурнай спадчыны нашай краіны.

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов №4141713876 от 27.11.2017 г., актуализировано 19.02.2026 

© 2026 РУП Белтелеком